Першая экспедыцыя на Паўднёвы полюс
Першая экспедыцыя на Паўднёвы полюс |
Першая экспедыцыя на Паўднёвы полюс
Друга́я герма́нская антаркты́чная экспеды́цыя (ням.: Zweite Deutsche Antarktisexpedition) праходзіла ў моры Уэдэла у 1911—1912 гадах; гэта была другая германская экспедыцыя, што дзейнічала ў Антарктыцы пасля 1903 года. Галоўнай мэтай экспедыцыі і яе кіраўніка — Вільгельма Фільхнера — было перасячэнне Антарктычнага кантынента у самым вузкім яго месцы — ад мора Уэдэла да мора Роса; пра заваяванне Паўднёвага полюса афіцыйна не аб'яўлялася. Мела метай давесці ці аспрэчыць гіпотэзу пра наяўнасць праліва паміж Усходняй і Заходняй Антарктыдай, сфармуляваную шэрагам аўтарытэтных палярнікаў, такіх як Адольф Нордэншэльд і Клементсам Маркхэмам(руск.) бел.. Экспедыцыя фінансавалася за кошт прыватных ахвяраванняў і прыбытку ад латарэі[1]. З-за сур'ёзных рознагалоссяў паміж яе кіраўніком і капітанам(руск.) бел. экспедыцыйнага судна пры выбары месца для зімоўкі каманда не здолела нават высадзіцца на ўзбярэжжа Антарктыды; і ўсё ж, былі здзейснены сур'ёзныя геаграфічныя адкрыцці. З-за Першай сусветнай вайны навуковыя вынікі экспедыцыі былі апублікаваны з вялікім спазненнем, а падрабязнасці стасункаў удзельнікаў каманды Фільхнер апублікаваў толькі ў 1950-я гады.
No comments:
Post a Comment